pdf

«ПАРТЫЗАН БЕЛАРУСІ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:22:14

Дата змены: 11.09.2024 14:58:23

ПАРТЫЗАН БЕЛАРУСІ, газета

Газета «Партызан Беларусі» — орган Гарадзішчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Партыза́н Белару́сі»

Газета, орган Гарадзішчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася ў студзені 1943 — чэрвені 1944 г. Вядома 8 нумароў (№ 11–18) за перыяд з 13 сакавіка да 18 чэрвеня 1944 г. на беларускай і рускай (№ 15) мовах. Рэдактар Г. С. Грыбава.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад назвай «Советская Родина» як орган Гарадзішчанскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, пасля Брэсцкай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 32 за 21 красавіка 1962 г. у сувязі са скасаваннем Гарадзішчанскага раёна.