Дата стварэння: 05.03.2024 09:23:19
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Патрио́т Ро́дины»
Газета, орган Слуцкага падпольнага міжрайкама КП(б)Б Мінскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 17 нумароў (№ 1–15, 16/17, 18) за перыяд з 1 студзеня да 7 ліпеня 1943 г. на рускай мове. Рэдактар К. М. Клюйко.
Рашэннем Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б ад 26 чэрвеня 1943 г. выданне газеты спынілася. Яе друкарня была перададзена Капыльскаму падпольнаму райкаму КП(б)Б Мінскай вобласці.