Дата стварэння: 05.03.2024 09:23:33
Дата змены: 11.09.2024 15:20:47
«Перамо́га»
Газета, орган Навамышскага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 15 нумароў (№ 1–14, 16) за перыяд з 10 лютага да 3 ліпеня 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар Б. А. Ржэўскі.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Навамышскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, пасля Брэсцкай (са студзеня 1954) вобласці. Пасля выхаду № 3 за 8 студзеня 1956 г. далучана да газеты «Чырвоная звязда» (орган Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б у гады Вялікай Айчыннай вайны).