pdf

«ПРЫМЕЖНЫ КАЛГАСНІК»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:23:58

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26

«Прыме́жны калга́снік»

Газета, заснавана ў лістападзе 1930 г. як орган Ушацкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 1 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Ушацкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 14 нумароў (№ 31–42 за 1943; № 4, 5 за 1944) за перыяд з 12 ліпеня 1943 г. да 24 сакавіка 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар М. І. Гайсёнак.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла з 1 студзеня 1946 г. да 28 красавіка 1962 г. пад назвай «Сацыялістычны шлях». Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 студзеня 1967 г. пад назвай «Патрыёт». Друкавалася як орган Ушацкага райкама КПБ і раённага Савета народных дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Патрыёт» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.