СМЕРТЬ ФАШИЗМУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Смалявіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці
pdf

«СМЕРТЬ ФАШИЗМУ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:34:47

Дата змены: 11.09.2024 14:33:51

СМЕРТЬ ФАШИЗМУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Смалявіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Мінскай вобласці

Газета «Смерть фашизму» — орган Смалявіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады «Смерць фашызму».

«Сме́рть фаши́зму»

Газета, заснавана ў маі 1931 г. пад назвай «Шлях калектывізацыі» як орган Смалявіцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З 14 ліпеня 1938 г. называлася «Трыбуна калгасніка». Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Смалявіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б і партызанскай брыгады «Смерць фашызму». Шрыфты для выпуску газеты былі вынесены падпольшчыкамі з райцэнтра, частка шрыфтоў была выдзелена партызанскай брыгадай 2‑й Мінскай. Газета пачала выходзіць на самаробным друкарскім станку. Вядома 50 нумароў за перыяд з 1 лютага 1943 г. да 29 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактар В. Ф. Бандарчык (Бандарчук).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Трыбуна калгасніка»). Са жніўня 1955 г. да 26 красавіка 1962 г. называлася «Ленінскі шлях». Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 2 красавіка 1965 г. пад назвай «Ленінскі заклік». Друкавалася як орган Смалявіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З кастрычніка 1995 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Край Смалявіцкі» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт.