Дата стварэння: 05.03.2024 09:35:18
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Сове́тский патрио́т»
Газета, заснавана ў сакавіку 1931 г. пад назвай «Калгаснік Старобіншчыны» як орган Старобінскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. З 1 ліпеня 1938 г. мела назву «Пагранічная праўда». Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Старобінскага падпольнага райкама КП(б)Б. Вядома 36 нумароў (№ 1–18, 20–22, 24 за 1943; № 1–8, 11, 15, 19–22 за 1944) за перыяд з 27 чэрвеня 1943 г. да 11 мая 1944 г. на рускай мове.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай да 26 красавіка 1962 г. Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Шахцёр». З 1965 г. друкавалася як орган Салігорскага райкама і гаркама КПБ, раённага і гapадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977).
Раённая газета, выходзіць пад назвай «Шахцёр» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Салігорскі раённы выканаўчы камітэт.