СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Расонскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці
pdf

«СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:35:36

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26


СОЦЫЯЛІСТЫЧНАЯ ПРАЦА, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Расонскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці

Газета «Соцыялістычная праца» — орган Расонскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Соцыялісты́чная пра́ца» («Сацыялістычная праца»)

Газета, заснавана ў чэрвені 1932 г. пад назвай «Калектывіст Расоншчыны» як орган Расонскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. З 22 ліпеня 1938 г. мела назву «Сацыялістычная праца». Выходзіла да 2 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Расонскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выдавалася ў партызанскай брыгадзе Расонскай імя І. В. Сталіна. Вядома 11 нумароў (№ 1–4, 7, 8, 10–13, 15) за перыяд з 22 чэрвеня да 1 лістапада 1943 г. на беларускай мове. Рэдактар У. Я. Курловіч.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай да 25 красавіка 1962 г. Пасля перапынку ў выданні была адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Камуністычны шлях». Друкавалася як орган Расонскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Голас Расоншчыны» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Расонскі раённы выканаўчы камітэт і Расонскі раённы Савет дэпутатаў.