Дата стварэння: 05.03.2024 10:27:44
Дата змены: 11.09.2024 14:23:05
«Чырво́ная звязда́»
Газета, заснавана ў студзені 1935 г. пад назвай «Сталінец» як орган Ветрынскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Са жніўня 1938 г. называлася «Чырвоная звязда». Выходзіла да 26 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Ветрынскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Вядома 10 нумароў (№ 1–6 за 1943; № 7–10 за 1944) за перыяд з 1 жніўня 1943 г. да 2 красавіка 1944 г. на беларускай і рускай мовах. Рэдактар М. Р. Кацман.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Ветрынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Ветрынскага раёна.