pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 830‑ы

Дата стварэння: 15.03.2024 10:53:15

Дата змены: 21.07.2025 09:03:22


Партыза́нскі атра́д 830‑ы

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.

Створаны ў жніўні 1943 г. на базе групы партызан, вылучанай атрадам 810‑м (гл. Партызанскі полк 810‑ы), дзейнічаў у складзе Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы.

Партызаны атрада асноўныя баявыя дзеянні праводзілі на чыгунцы і грунтавых аўтадарогах. У верасні 1943 г. удзельнічалі ў разбурэнні чыгункі і разгроме гарнізона на чыгуначнай станцыі Тошчыца Быхаўскага раёна (гл. Тошчыцкі бой 1943 г.), у студзені 1944 г. — у разгроме гарнізона ў в. Меркулавічы Чачэрскага раёна.

Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 24 лютага 1944 г., на той момант у ім змагаліся 162 партызаны.

Камандзір атрада А. Х. Бархозаў, камісар І. Д. Стральцоў, начальнік штаба С. А. Савін.