pdf

БРАГІН

Дата стварэння: 25.04.2024 08:58:33

Дата змены: 11.09.2024 14:47:18


location Google location Yandex

Брагін (тэрыторыя гета)

БРАГІН, гарадскі пасёлак

Помнік у гонар воінаў 61‑й арміі ў гарадскім пасёлку Брагін.

БРАГІН, гарадскі пасёлак

Помнік ахвярам фашызму ў гарадскім пасёлку Брагін.

БРАГІН, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у гарадскім пасёлку Брагін.

БРАГІН, гарадскі пасёлак

Мемарыяльны комплекс «Памяць» у гарадскім пасёлку Брагін.

Бра́гін

Гарадскі пасёлак, цэнтр Брагінскага раёна Гомельскай вобласці, на р. Брагінка. Знаходзіцца за 119 км на паўднёвы захад ад г. Гомель, за 354 км ад Мінска, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на лініі Васілевічы — Хойнікі), аўтадарогамі звязаны з гарадамі Гомель, Рэчыца, Хойнікі, гарадскімі пасёлкамі Камарын і Лоеў.

Да 1938 г. мястэчка.

У 1939 г. у Брагіне было 4 677 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Брагін акупіраваны 28 жніўня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў гарадскім пасёлку і раёне 8 970 чалавек, у т. л. восенню 1941 г. у гета ў Брагіне — больш за 600 яўрэяў з райцэнтра і наваколля.

У Брагіне і раёне дзейнічалі Брагінскае партыйна-патрыятычнае падполле, Брагінскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Брагінскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада Лоеўская «За Радзіму», партызанскі атрад імя Р. I. Катоўскага (Палескай вобласці), атрад імя К. Я. Варашылава Чарнігаўскага партызанскага злучэння.

Брагін вызвалены 23 лістапада 1943 г. воінамі 55‑й (палкоўнік М. М. Заіюльеў) і 356‑й (генерал-маёр М. Р. Макараў) стралковых дывізій, 68‑й асобнай танкавай брыгады (падпалкоўнік Р. А. Цімчанка) 61‑й арміі Беларускага фронту і партызанамі атрада імя Р. І. Катоўскага (камандзір А. Я. Міхневіч) у ходзе бітвы за Дняпро 1943 г.

У Брагіне знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў, якія былі паранены пры вызваленні раёна і памерлі ад ран у шпіталі ў 1943–1944 гг. (на Касачоўскіх могілках); магіла ахвяр фашызму — 8 тыс. мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нацыстамі ў 1941–1943 гг., у т. л. вязняў гета (новы помнік пастаўлены ў 2022);

  • мемарыяльны комплекс «Памяць» на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Брагіна і наваколля, партызан і ахвяр фашызму, сярод пахаваных — Героі Савецкага Саюза П. С. Мамкін і М. Ф. Махаў;

  • помнік у гонар воінаў 61‑й арміі (на пастаменце — танк Т‑34, які ў час фарсіравання савецкімі войскамі Дняпра ў 1943 трапіў у балота каля в. Жылічы і затануў, быў узняты ў 1982 і адноўлены);

  • Алея Герояў, створаная ў гонар ураджэнцаў Брагінскага раёна — Герояў Савецкага Саюза (сярод якіх удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны П. С. Жукаў, С. С. Мацапура, П. І. Шпетны) і Герояў Сацыялістычнай Працы.

Алея Герояў у гарадскім пасёлку Брагін.
Алея Герояў у гарадскім пасёлку Брагін.