pdf

ГАНЦАВІЧЫ

Дата стварэння: 25.04.2024 09:02:04

Дата змены: 11.09.2024 15:17:05


location Google location Yandex

Ганцавічы (помнік ахвярам фашызму)

ГАНЦАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Ганцавічы.

ГАНЦАВІЧЫ, горад

Магіла ахвяр фашызму ў горадзе Ганцавічы.

ГАНЦАВІЧЫ, горад

Помнік землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Горад Ганцавічы.

Га́нцавічы

Горад, цэнтр Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 246 км на паўночны ўсход ад г. Брэст, за 184 км ад Мінска, чыгуначная станцыя (на лініі Лунінец — Баранавічы), аўтадарогамі звязаны з гарадамі Лунінец і Клецк.

У 1940–1973 гг. гарадскі пасёлак.

У 1940 г. у Ганцавічах было 2 690 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Ганцавічы акупіраваны 30 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў Ганцавічах i раёне 8 726 чалавек, у т. л. у гета ў Ганцавічах больш за 6 тыс. яўрэяў з Ганцавіцкага, Клецкага, Целяханскага, Чырвонаслабодскага і іншых раёнаў.

У ліпені 1941 г. з мясцовых жыхароў быў створаны партызанскі атрад Ганцавіцкі, які ў жніўні ў сутычках з акупантамі пацярпеў вялікія страты і быў рассеяны. Да канца 1942 г. частка тэрыторыі Ганцавіцкага раёна ўвайшла ў вялікую зону, якую кантралявалі атрады i групы Пінскага партызанскага злучэння. На тэрыторыі раёна дзейнічалі Ганцавіцкі падпольны райкам КП(б)‌БГанцавіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя У. І. Леніна (Пінскай вобласці), партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі (Мінскай і Брэсцкай абласцей), партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова, партызанская брыгада 8‑я, партызанскі полк 208‑ы імя І. В. Сталіна, партызанскі атрад «Баявы» імя Дунаева, партызанскі атрад імя М. А. Шчорса, партызанскі атрад «Сокалы», партызанскі атрад 113‑ы (Брэсцкай вобласці).

Ганцавічы вызвалены 7 ліпеня 1944 г. воінамі 138‑га гвардзейскага стралковага палка (падпалкоўнік П. П. Варыпаеў) 48‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20‑га стралковага корпуса 28‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 г.

У Ганцавічах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў i партызан; мірных жыхароў і партызан; магіла ахвяр фашызму — вязняў гета; на магілах пастаўлены помнікі;

  • помнік землякам — работнікам Ганцавіцкага леспрамгаса, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны;

  • Курган Славы.

Помнік на брацкай магіле мірных жыхароў і партызан у горадзе Ганцавічы.
Помнік на брацкай магіле мірных жыхароў і партызан у горадзе Ганцавічы.

Курган Славы ў горадзе Ганцавічы.
Курган Славы ў горадзе Ганцавічы.