Дата стварэння: 18.05.2024 09:56:03
Дата змены: 28.05.2025 12:04:08
Партыза́нскі атра́д «За Радзі́му»
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Высокаўскага і Сямяціцкага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Створаны ў маі-чэрвені 1944 г. з партызан, вылучаных асобным атрадам «Чэкіст».
Партызаны здзейснілі 19 дыверсій і засад, падарвалі 4 эшалоны, 9 аўтамашын, у чэрвені 1944 г. вялі баі за выхад з акружэння.
Атрад (215 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 28 ліпеня 1944 г.
Камандзір П. I. Бародкін, камісар Д. М. Маркаў, начальнік штаба Г. Я. Бадакія.