Дата стварэння: 18.05.2024 09:58:01
Дата змены: 11.09.2024 14:59:29
Партыза́нскi атра́д 85‑ы
Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заслаўскага раёна Мінскай вобласці, Бярэзінскага, Мсціслаўскага і Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Створаны 30 чэрвеня 1941 г. у Заслаўскім раёне з каманднага саставу 85‑й стралковай дывізіі 3‑й арміі Заходняга фронту, які не выйшаў з варожага акружэння. На 17 ліпеня 1941 г. налічваў 43 партызаны.
З верасня 1941 г. лёс атрада не высветлены.
Камандзір атрада Б. Малышаў, камісар С. Ф. Харцый.