Дата стварэння: 13.06.2024 09:31:19
Дата змены: 15.05.2025 15:02:01
Партыза́нскi атра́д 110‑ы
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці.
Створаны ў верасні 1941 г. з ваеннаслужачых 53‑й, 110‑й і 172‑й стралковых дывізій і іншых часцей, што абаранялі г. Магілёў і трапілі ў акружэнне, а таксама з мясцовых жыхароў камандзірам 110‑й стралковай дывізіі палкоўнікам В. А. Хлебцавым, які ўзначаліў атрад.
Не маючы сувязі з іншымі партызанскімі фарміраваннямі і дастатковых рэсурсаў для разгортвання барацьбы з ворагам у яго тыле, 3 лістапада 1941 г. атрад з баямі накіраваўся да лініі фронту.
Выйшаў у савецкі тыл 16 снежня 1941 г. каля в. Слабада Тульскай вобласці (паблізу ад г. Тула), на той момант у атрадзе налічваўся 161 чалавек.
Партызаны вынеслі з варожага тылу сцяг 110‑й стралковай дывізіі.