pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД 11-ы

Дата стварэння: 04.07.2024 10:01:55

Дата змены: 11.09.2024 14:59:46

Партыза́нскi атра́д 11‑ы

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Смаленскай вобласці РСФСР, Магілёўскай і Мінскай абласцей БССР.

Створаны ў чэрвені 1942 г. як 2‑і батальён партызанскага палка «Трынаццаць» Смаленскай вобласці РСФСР, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей БССР, з 1 чэрвеня 1944 г. атрад 11‑ы асобны партызанскага злучэння «Трынаццаць» Магілёўскай вобласці.

Партызаны ў жніўні 1943 г. удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначнай лініі Магілёў — Крычаў; у чэрвені 1944 г. на чыгуначнай лініі Мінск — Орша каля станцыі Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці падарвалі больш за 190 рэек.

Атрад (176 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 30 чэрвеня 1944 г.

Камандзір атрада С. Д. Іваноў; камісары: I. М. Шалаеў, А. I. Палякоў; начальнікі штаба: У. М. Курышаў, І. Е. Сасноўскі.