Дата стварэння: 04.07.2024 10:06:09
Дата змены: 11.09.2024 14:59:30
Партыза́нскi атра́д 31‑ы
Дзейнічаў у час Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Талачынскага раёна Віцебскай вобласці.
Створаны ў кастрычніку 1943 г. Шклоўскай ваенна-аператыўнай групай (Шклоўскай ВАГ) Магілёўскай вобласці.
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначнай лініі Мінск — Орша, у т. л. на ўчастку Слаўнае — Коханава ў Талачынскім раёне падарвалі 22 эшалоны, тры з іх абстралялі і поўнасцю знішчылі. Разграмілі абоз ворага 6 чэрвеня 1944 г. каля в. Паўлавічы Круглянскага раёна. Разам з іншымі атрадамі Шклоўскай ВАГ 20 чэрвеня 1944 г. нанеслі ўдар на чыгунaчным участку Слаўнае — Трацылава на лініі Мінск — Орша ў Талачынскім раёне.
Атрад (378 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 29 чэрвеня 1944 г.
Камандзір атрада Г. А. Назараў; камісар I. Ц. Маляўка; начальнікі штаба: Р. Я. Карпышэнка, С. Г. Качаноўскі.