pdf

АРШАНСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:31:00

Дата змены: 11.09.2024 15:08:53


Арша́нскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

За вызваленне г. Орша (27.6.1944) у ходзе Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны ганаровага наймення «Аршанскія» загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 6 ліпеня 1944 г. удастоена 41 злучэнне і часць 11‑й гвардзейскай і 31‑й армій, 1‑й паветранай арміі 3‑га Беларускага фронту.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Аршанскія»: 2‑і знішчальны авіяцыйны корпус (генерал-лейтэнант авіяцыі А. С. Благавешчанскі); 173‑я (палкоўнік С. Я. Клімахін), 192‑я (палкоўнік А. М. Кавалеўскі), 220‑я (палкоўнік В. А. Палявік) і 352‑я (генерал-маёр М. М. Стрыжэнка) стралковыя дывізіі; 20‑я артылерыйская дывізія прарыву (генерал-маёр М. П. Белякоў); 48‑я зенітная артылерыйская дывізія (палкоўнік П. М. Барскі); 4‑я гвардзейская знішчальная (палкоўнік У. А. Кітаеў) і 5‑я гвардзейская бамбардзіровачная (генерал-маёр авіяцыі У. А. Сандалаў) авіяцыйныя дывізіі; 120‑я асобная (палкоўнік Н. I. Букаў) і 213‑я (палкоўнік А. В. Цінчанка) танкавыя брыгады; 14‑я гвардзейская пушачная (палкоўнік М. Н. Хасін) і 43‑я знішчальна-процітанкавая (палкоўнік I. I. Кій) артылерыйскія брыгады; 31‑я інжынерна-сапёрная брыгада (палкоўнік М. Э. Праневіч); 63‑і асобны гвардзейскі танкавы полк прарыву (палкоўнік I. М. Дагіліс); 926‑ы (падпалкоўнік А. М. Хухрын), 1435‑ы (падпалкоўнік К. В. Хачаў) і 1445‑ы (падпалкоўнік I. Д. Фядотаў) самаходныя артылерыйскія палкі; 83‑і гвардзейскі гаўбічны (падпалкоўнік М. А. Увараў) і 570‑ы карпусны (палкоўнік Р. Р. Бажутаў) артылерыйскія палкі; 2‑і (маёр А. П. Собалеў), 64‑ы (маёр А. А. Суркоў), 65‑ы (падпалкоўнік М. Н. Зварыгін), 89‑ы (маёр В. В. Уласаў), 115‑ы (маёр П. А. Дранко) і 133‑і (маёр А. В. Осіпаў) гвардзейскія знішчальныя авіяцыйныя палкі; 154‑ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны полк (маёр Г. К. Старадумаў); 15‑ы (падпалкоўнік М. В. Ісакаў), 274‑ы (маёр I. I. Запрагаеў), 523‑і (падпалкоўнік К. А. Пільшчыкаў) і 900‑ы (падпалкоўнік А. Ф. Хацінскі) знішчальныя авіяцыйныя палкі; 17‑ы начны бамбардзіровачны авіяцыйны полк (падпалкоўнік М. А. Бараўкоў); 621‑ы (маёр В. У. Паваркоў), 948‑ы (падпалкоўнік С. I. Грыгор’еў) і 952‑і (маёр I. М. Салаўёў) штурмавыя авіяцыйныя палкі; 1‑ы гвардзейскі асобны полк сувязі (палкоўнік Д. У. Ляткоў); 36‑ы (падпалкоўнік I. М. Лагуноў) і 92‑і (падпалкоўнік А. В. Маркаў) асобныя палкі сувязі; 375‑ы асобны радыёдывізіён (інжынер-маёр У. I. Цюшаў); 412‑ы (маёр П. М. Катаеў) і 433‑і (маёр I. I. Муканс) асобныя лінейныя батальёны сувязі.

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Оршы, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 27 чэрвеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат.