pdf

БРЭСЦКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 12.04.2023 10:38:43

Дата змены: 11.09.2024 16:10:52


Брэ́сцкія вайско́выя злучэ́нні i часці

За вызваленне г. Брэст (28.7.1944) і ліквідацыю брэсцкай групоўкі нямецка-фашысцкіх войск у перыяд Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны ганаровае найменне «Брэсцкія» паводле загадаў Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 10 і 31 жніўня 1944 г. атрымала 47 злучэнняў і часцей 28‑й, 61‑й і 70‑й армій і 16‑й паветранай арміі 1‑га Беларускага фронту.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Брэсцкія»: 9‑ы гвардзейскі стралковы корпус (генерал-маёр М. А. Папоў; з 29.7.1944 генерал-лейтэнант Р. А. Халюзін); 20‑ы (генерал-маёр М. А. Швараў), 96‑ы (генерал-лейтэнант Я. Д. Чанышаў) і 114‑ы (генерал-лейтэнант Д. I. Рабышаў) стралковыя карпусы; 1‑я (палкоўнік Л. А. Бакуеў), 160‑я (генерал-маёр М. С. Цімафееў), 186‑я (генерал-маёр Р. В. Равуненкаў) і 413‑я (палкоўнік I. В. Мулаў) стралковыя дывізіі; 12‑я зенітная артылерыйская дывізія (палкоўнік А. М. Пятроў); 3‑я асобная гвардзейская знішчальна-процітанкавая (палкоўнік Р. К. Колакалаў), 3‑я карпусная (палкоўнік А. А. Сяргееў), 13‑я лёгкая (палкоўнік Я. Я. Пухаў), 63‑я гаўбічная (палкоўнік К. А. Папа) і 148‑я армейская пушачная (палкоўнік С. А. Бармоцін) артылерыйскія брыгады; 1‑я мінамётная брыгада (палкоўнік В. В. Кірылаў); 1‑я асобная гвардзейская матарызаваная інжынерная брыгада (генерал-маёр інжынерных войск М. Ф. Іофэ); 36‑я (палкоўнік В. С. Антонаў) і 48‑я (палкоўнік П. М. Дабычын) інжынерна-сапёрныя брыгады; 32‑і (падпалкоўнік М. Ц. Волкаў) і 110‑ы (падпалкоўнік Ф. В. Ільяшэнка) гвардзейскія стралковыя палкі; 67‑ы (падпалкоўнік С. А. Піразеў), 371‑ы (падпалкоўнік К. А. Іткулаў), 1293‑і (маёр С. I. Рапецкі) і 1321‑ы (падпалкоўнік I. Я. Алейнік) стралковыя палкі; 127‑ы кавалерыйскі полк (падпалкоўнік А. К. Янавіцкі); 75‑ы самаходны (падпалкоўнік П. Я. Карпенка), 304‑ы гвардзейскі зенітны (падпалкоўнік М. В. Васільеў), 347‑ы гвардзейскі цяжкі самаходны (падпалкоўнік I. Ф. Сіманаў), 686‑ы (падпалкоўнік Ф. В. Хмяльніцкі), 1071‑ы армейскі знішчальна-процітанкавы (маёр С. А. Іваноў), 1382‑і зенітны (палкоўнік I. Я. Шведаў), 1815‑ы самаходны (маёр А. П. Турчын) і 1822‑і самаходны (маёр Л. С. Данілюк) артылерыйскія палкі; 294‑ы мінамётны полк (падпалкоўнік В. П. Пузанаў); 30‑ы асобны гвардзейскі цяжкі (падпалкоўнік К. I. Парфёнаў) і 65‑ы асобны (падпалкоўнік М. Д. Амельчанка) танкавыя палкі; 26‑ы (падпалкоўнік П. I. Бурлуцкі) і 27‑ы (падпалкоўнік М. П. Дзедаў-Дзядушынскі) гвардзейскія авіяцыйныя палкі далёкага дзеяння; 157‑ы (маёр В. Ф. Волкаў) і 484‑ы (падпалкоўнік П. Д. Ягораў) знішчальныя авіяцыйныя палкі; 946‑ы штурмавы авіяцыйны полк (маёр В. С. Слюнкін); 38‑ы асобны полк сувязі (палкоўнік А. В. Калечыц); 41‑ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (маёр П. М. Пракапенка); 10‑ы асобны штурмавы інжынерны сапёрны батальён (капітан I. Ф. Судзілоўскі); 50‑ы асобны гвардзейскі батальён сувязі (маёр I. С. Мягкоў); 53‑і асобны гвардзейскі сапёрны батальён (маёр I. В. Кандалін); 467‑ы асобны лінейны батальён сувязі (маёр П. П. Лук’янчук).