Дата стварэння: 12.04.2023 10:39:00
Дата змены: 11.09.2024 16:10:52
«Газэ́та Слу́ччыны»
Пранацысцкая газета, якая выдавалася пад кантролем нямецка-фашысцкіх улад у г. Слуцк Мінскай вобласці на беларускай мове з 14 сакавіка 1943 г. да 18 чэрвеня 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіла раз на тыдзень.
Адказныя рэдактары: Р. Казак, У. С. Клішэвіч, Л. Случанін.
Змяшчала матэрыялы (пераклады з нямецкай мовы) пра падзеі на франтах Другой сусветнай вайны і ў свеце ў інтэрпрэтацыі нацысцкай прапаганды, пра барацьбу акупантаў і мясцовай паліцыі супраць партызан, антысавецкую і антысеміцкую публіцыстыку і інш.
Выйшла 66 нумароў.