Дата стварэння: 14.04.2023 11:04:39
Дата змены: 11.09.2024 14:12:39
«Жыве́ Белару́сь!»
Часопіс пранацысцкага Саюза беларускай моладзі (СБМ) на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выдаваўся кіраўнічым штабам СБМ у ліпені 1943 г. — жніўні 1944 г. у Мінску і на тэрыторыі Германіі на беларускай мове.
Рэдактар У. Ф. Кушаль, выдавец М. Я. Ганько.
Друкаваў артыкулы лідараў СБМ пра мэты і задачы арганізацыі, арганізацыйны і страявы статут СБМ; інфармаваў пра семінары, нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў; змяшчаў папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні беларускіх аўтараў, антысавецкую і антысеміцкую публіцыстыку і іншыя матэрыялы.
Выйшла 12 нумароў.