Калі́нкавічы
Горад, цэнтр Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. За 122 км на паўднёвы захад ад г. Гомель, за 270 км ад Мінска, вузел чыгунак (лініі на Гомель, Жлобін, Брэст, Оўруч) і аўтадарог (на Гомель, Парычы, Жыткавічы, Оўруч).
У 1939 г. у Калінкавічах было 9 799 жыхароў.
Калінкавічы акупіраваны 21 жніўня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў горадзе і раёне 1 745 чалавек. Гітлераўцы стварылі ў Калінкавічах лагеры грамадзянскага насельніцтва і гета, больш за 700 вязняў якога былі расстраляны 22 верасня 1941 г. у час яго ліквідацыі.
На тэрыторыі горада і раёна дзейнічалі Калінкавіцкі падпольны райкам КП(б)Б і Калінкавіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, Калінкавіцкі падпольны гаркам КП(б)Б, Калінкавіцкае пapтыйна-камсамольскае падполле, партызанская брыгада 2‑я Калінкавіцкая імя М. В. Фрунзе, партызанская брыгада 99‑я Калінкавіцкая, партызанскі атрад Калінкавіцкі, партызанскі атрад «Другія» і партызанскі атрад «Храбрацы»; выдавалася падпольная газета «Партызан», орган Калінкавіцкага падпольнага райкама КП(б)Б.
Калінкавічы вызвалены 14 студзеня 1944 г. воінамі 15‑й (падпалкоўнік К. Р. Кажанаў) і 17‑й (палкоўнік Б. У. Шульгін) гвардзейскіх танкавых брыгад, 1‑й гвардзейскай мотастралковай брыгады (палкоўнік Г. М. Філіпаў), 1888‑га самаходна-артылерыйскага палка (падпалкоўнік П. В. Макацюба) 1‑га гвардзейскага танкавага корпуса і 20‑й знішчальна-процітанкавай артылерыйскай брыгады (падпалкоўнік А. I. Копелеў) 65‑й арміі; 81‑й стралковай дывізіі (палкоўнік I. П. Хорыкаў) 89‑га стралковага корпуса, 77‑й (генерал-маёр В. С. Аскалепаў), 12‑й (палкоўнік Д. К. Малькоў) і 76‑й (генерал-маёр А. В. Кірсанаў) гвардзейскіх стралковых дывізій 9‑га гвардзейскага стралковага корпуса, 356‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр М. Р. Макараў), 68‑й асобнай танкавай брыгады (падпалкоўнік Р. А. Цімчанка), 10‑й пушачнай (генерал-маёр А. I. Бруханаў) і 118‑й цяжкай гаўбічнай (палкоўнік М. С. Акімушкін) артылерыйскіх брыгад 6‑й артылерыйскай дывізіі прарыву 61‑й арміі пры падтрымцы 241‑й (палкоўнік I. Р. Курыленка) і 301‑й (палкоўнік Ф. М. Федарэнка) бамбардзіровачных авіяцыйных дывізій 3‑га бамбардзіровачнага авіяцыйнага корпуса і часткі сіл 282‑й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік Ю. М. Беркаль) 6‑га змешанага авіяцыйнага корпуса і 234‑й знішчальнай авіяцыйнай дывізіі (палкоўнік Я. З. Татанашвілі) 6‑га знішчальнага авіяцыйнага корпуса 16‑й паветранай арміі Беларускага фронту ў ходзе Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі 1944 г.
Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандавання ганаровае найменне «Калінкавіцкія» прысвоена 21 злучэнню і часці Беларускага фронту (гл. Калінкавіцкія вайсковыя злучэнні і часці).
У Калінкавічах знаходзяцца:
брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў і падпольшчыка; падпольшчыкаў (удзельнікаў камсамольска-маладзёжнай арганізацыі «Смерць прыгнятальнікам народа»); магіла ахвяр фашызму; на магілах пастаўлены помнікі;
мемарыял Герояў;
помнік Вызвалення — танк Т‑34 на п’едэстале — у гонар воінаў, якія вызвалілі горад;
помнік савецкім лётчыкам (абеліск, пастаўлены на ўшанаванне подзвігу экіпажа самалёта, за 3 км на захад ад горада);
памятны знак землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны;
мемарыяльныя дошкі ў гонар падпольшчыкаў на доме, дзе была іх явачная кватэра; у гонар падпольнай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі «Смерць прыгнятальнікам народа» на будынках сярэдняй школы № 4 і чыгуначнага вакзала; героям-чыгуначнікам Калінкавіцкага чыгуначнага вузла, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў складзе падпольнай арганізацыі пад кіраўніцтвам лейтэнанта НКДБ БССР П. С. Ануфрыева.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2024 г. № 44 горад Калінкавічы ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 4: Кадэты—Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя: у 10 т. Т. 1: Кн 1: Гомельская вобласць / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Калінкавіцкага раёна / Рэдкал.: В. І. Піліпец (старшыня каміс.) [і інш.]. – Мінск: Ураджай, 1999.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць Беларусі. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Численность населения СССР на 17 января 1939 года. По районам, районным центрам, городам, рабочим посёлкам и крупным сельским населённым пунктам. – Москва: Госпланиздат, 1941.
Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси, 1941–1944 / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Гос. ком. по арх. и делопроизводству Респ. Беларусь, 2001.
Свидетельствуют палачи: уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941–1944 гг.: документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2009.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.
Холокост в Беларуси: трагедия и память: документы и материалы / сост.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: Колорград, 2022.
Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944) / А. Л. Манаенков (руководитель) [и др.]. – Минск: Беларусь, 1983.
Ботвинник М. Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. – Минск: Беларуская навука, 2000.
Шомоди В. Э. Маршрутами народной славы: учебное пособие для педагогов и воспитателей. – Минск: Университетское, 2001.
Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Белоруссии в 1941 – 1944 годах: монография. – Минск: Ковчег, 2014.