КЛІЧАЎ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх лётчыкаў у горадзе Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — 204 мірных жыхароў, расстраляных у гады Вялікай Айчыннай вайны. Горад Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму — жанчын-медработнікаў, закатаваных нямецка-фашысцкімі акупантамі ў кастрычніку 1941 г. Горад Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Мемарыяльная пліта на магіле ахвяр фашызму — сям'і сакратара Клічаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б П. М. Вікторчыка, расстралянай у 1942 г. Горад Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Помнік Герою Савецкага Саюза П. А. Крываносу ў горадзе Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Помнік Герою Савецкага Саюза П. І. Кавалёву ў горадзе Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Мемарыяльны знак на месцы прызямлення першага самалёта з Вялікай зямлі ў горадзе Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Мемарыяльны знак ваенным журналістам Магілёўшчыны ў горадзе Клічаў.

КЛІЧАЎ, горад

Мемарыяльны знак мірным жыхарам гарадскога пасёлка Клічаў (горад з 2000), якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1 мая 1944 г.

КЛІЧАЎ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:08:07

Дата змены: 19.07.2024 11:34:38


location Google location Yandex

Клічаў (брацкая магіла)


Клі́чаў

Горад, цэнтр Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Ольса. За 91 км на паўднёвы захад ад г. Магілёў, за 156 км ад Мінска, 7 км ад чыгуначнай станцыі Нясята (на лініі Магілёў — Асіповічы); аўтадарогамі звязаны з Бабруйскам, Магілёвам, Асіповічамі, Беразіном.

У 1938–2000 гг. гapадскі пасёлак.

У 1939 г. у Клічаве было 2 313 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Клічаў акупіраваны 5 ліпеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў гарадскім пасёлку і раёне 504 (па іншых звестках, больш за 670) чалавек, у т. л. звыш 300 яўрэяў з райцэнтра і іншых населеных пунктаў, расстраляных у кастрычніку 1941 г. ва ўрочышчы Лясное каля в. Паплавы Клічаўскага раёна.

На адкрытым раённым партыйным сходзе, які адбыўся ў лесе пад Клічавам 14 ліпеня 1941 г., быў пакладзены пачатак стварэнню Клічаўскага партызанскага атрада — аднаго з першых у вобласці (гл. Партызанскі полк 277‑ы). У снежні 1941 г. арганізаваны яшчэ адзін партызанскі атрад (пазней 128‑ы атрад партызанскай брыгады 14‑й Цемналескай).

У выніку партызанскай барацьбы з восені 1941 г. ад гітлераўцаў былі вызвалены многія населеныя пункты, у т. л. і Клічаў. Да сярэдзіны сакавіка 1942 г. партызаны ачысцілі ад акупантаў амаль усю тэрыторыю Клічаўскага раёна, 20 сакавіка 1942 г. разграмілі ў Клічаве гарнізон ворага, аднавілі тут савецкую ўладу, стварылі Клічаўскую партызанскую зону. Гітлераўцы неаднаразова спрабавалі ліквідаваць зону, у ліпені 1942 г. другі раз захапілі Клічаў. У красавіку 1943 г. партызаны зноў грамілі нямецкі гарнізон у Клічаве (гл. таксама Клічаўскія баі 1942, 1943 гг.).

У раёне Клічава быў створаны першы на Беларусі партызанскі аэрадром; 15 і 19 ліпеня 1942 г. савецкія самалёты даставілі партызанам, якія вялі цяжкія баі з гітлераўцамі, зброю і боепрыпасы, а на Вялікую зямлю эвакуіравалі цяжкапараненых байцоў (гл. Партызанскія аэрадромы).

У Клічаве і на тэрыторыі раёна дзейнічалі Клічаўскі падпольны райкам КП(б)‌Б, Клічаўскі падпольны райкам ЛКСМБ, выканкам раённага Савета, Клічаўскі аператыўны цэнтр, Клічаўская ваенна-аператыўная група; партызанская брыгада 8‑я Рагачоўская, партызанская брыгада 11‑я Быхаўская і партызанская брыгада 61‑я; партызанскі полк 113‑ы, партызанскі полк 152‑і, партызанскі полк 208‑ы імя І. В. Сталіна, партызанскі полк 255‑ы, партызанскі полк 277‑ы, партызанскі полк 537‑ы, партызанскі полк 810‑ы; партызанскі атрад 25‑ы, партызанскі атрад 115‑ы, партызанскі атрад 128‑ы (гл. ў артыкуле Партызанская брыгада 14‑я Цемналеская), партызанскі атрад 252‑і, партызанскі атрад 257‑ы, партызанскі атрад 258‑ы, партызанскі атрад 259‑ы, партызанскі атрад 620‑ы імя В. І. Чапаева, партызанскі атрад 720‑ы і партызанскі атрад 760‑ы імя М. Беразоўскага (глПартызанская брыгада 760‑я імя М. Беразоўскага); выдавалася падпольная газета «Голас партызана», орган Клічаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Канчаткова Клічаў вызвалены 28 чэрвеня 1944 г. перадавым атрадам (маёр А. С. Паўлавец) 348‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр М. А. Нікіцін) 35‑га стралковага корпуса (генерал-маёр В. Р. Жолудзеў) 3‑й арміі 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г.

У Клічаве знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў; савецкіх воінаў і партызан; магілы ахвяр фашызму, на магілах пастаўлены помнікі;

  • Курган Бессмяротнасці ў гонар партызан і савецкіх воінаў-вызваліцеляў;

  • помнік Герою Савецкага Саюза П. А. Крываносу — камандзіру танкававага ўзвода 253‑га танкавага палка;

  • помнік Герою Савецкага Саюза П. І. Кавалёву — камандзіру групы падрыўнікоў 255‑га партызанскага атрада;

  • мемарыяльны знак у гонар вызвалення партызанамі 20 сакавіка 1942 г. Клічава і аднаўлення ў ім савецкай улады;

  • мемарыяльны знак на месцы прызямлення першага самалёта з Вялікай зямлі;

  • мемарыяльны знак ваенным журналістам Магілёўшчыны;

  • мемарыяльны знак мірным жыхарам Клічава, якія загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў 1 мая 1944 г.;

  • мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза П. А. Крываносу.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2009 г. № 355 горад Клічаў узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Клічаў.
Курган Бессмяротнасці ў горадзе Клічаў.
Мемарыяльны знак у гонар вызвалення партызанамі 20 сакавіка 1942 г. гарадскога пасёлка Клічаў (горад з 2000) і аднаўлення ў ім савецкай улады.
Помнік на магіле ахвяр фашызму — яўрэяў з гарадскога пасёлка Клічаў (горад з 2000) і іншых населеных пунктаў; знаходзіцца каля вёскі Паплавы Клічаўскага раёна.