pdf
КРЫВІЧЫ, гарадскі пасёлак

Помнік на магіле ахвяр фашызму ў гарадскім пасёлку Крывічы.

КРЫВІЧЫ, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у гарадскім пасёлку Крывічы.

КРЫВІЧЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:09:47

Дата змены: 16.09.2024 10:56:10


location Google location Yandex

Крывічы (тэрыторыя гета)


Крывічы́

Гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на р. Сэрвач. За 35 км на паўднёвы ўсход ад г. Мядзел, за 108 км ад Мінска, 3 км ад чыгуначнай станцыі Крывічы (на лініі Маладзечна — Полацк); аўтадарогамі звязаны з гарадамі Мядзел і Вілейка, аграгарадком Даўгінава.

Да 1958 г. вёска.

У 1940–1962 гг. цэнтр Крывіцкага раёна.

У 1939 г. у Крывічах быў 901 жыхар.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Крывічы акупіраваны 28 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі за гады акупацыі загубілі ў райцэнтры і раёне 2 189 чалавек, у т. л. у Крывічах 28 красавіка 1942 г. спалілі жывымі 200 (па іншых звестках, да 470) яўрэяў, 13 верасня 1942 г. расстралялі 130 (па іншых звестках, 127) чалавек.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Крывіцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Крывіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава і партызанская брыгада імя М. І. Кутузава (абедзве Вілейскай вобласці); выдавалася падпольная газета «За Советскую Родину», орган Крывіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Крывічы вызвалены 4 ліпеня 1944 г. воінамі 215‑й стралковай дывізіі (генерал-маёр А. А. Казаран) 72‑га стралковага корпуса 5‑й арміі 3‑га Беларускага фронту і партызанамі брыгад імя С. М. Будзённага і імя М. І. Кутузава ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.

У Крывічах знаходзяцца:

  • брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, на якіх устаноўлены помнікі.