pdf
КУРАНЕЦ, аграгарадок, Вілейскі раён

Помнік на магіле ахвяр фашызму ў аграгарадку Куранец.

КУРАНЕЦ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:10:16

Дата змены: 11.09.2024 14:13:51


location Google location Yandex

Куранец (мемарыял ахвярам Халакосту)


Куране́ц

Аграгарадок, цэнтр Куранецкага сельсавета ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. За 8 км на поўдзень ад Вілейкі, 7 км ад чыгуначнай станцыі Вілейка (на лініі Вілейка — Полацк); на аўтадарозе Вілейка — Докшыцы.

У 1940–1946 гг. гapадскі пасёлак, цэнтр Куранецкага раёна.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Куранец акупіраваны 25 чэрвеня 1941 г. Нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі ў Куранцы і раёне 2 590 чалавек.

Партызаны брыгады «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага ў ноч на 1 кастрычніка 1943 г. разграмілі варожы гарнізон у Куранцы.

У Куранцы і раёне дзейнічалі Вілейска-Куранецкае партыйна-камсамольскае падполле; Куранецкія падпольныя райкамы КП(б)‌Б (17.10.1943 — 2.7.1944) і ЛКСМБ (10.10.1943 — 2.7.1944); партызанскія брыгады 1‑я Антыфашысцкая, 2‑я імя А. В. Суворава, імя К. Я. Варашылава, імя Л. М. Даватара, імя С. М. Будзённага, «За Савецкую Беларусь»; 16‑ы Смаленскі партызанскі полк; партызанскі атрад «Трэція»; выдавалася падпольная газета «Народный мститель».

Куранец вызвалены 2 ліпеня 1944 г. партызанскай брыгадай імя Л. М. Даватара.

У Куранцы — брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, на якіх пастаўлены помнікі;

помнік падпольшчыкам;

мемарыяльная дошка ў гонар разгрому партызанамі варожага гарнізона ў Куранцы.