pdf

ЛУНІНЕЦКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННЕ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:13:10

Дата змены: 11.09.2024 15:57:11

Луніне́цкія вайско́выя злучэ́нне i ча́сці

За вызваленне г. Лунінец (10.7.1944) у ходзе наступлення савецкіх войск на баранавіцка-брэсцкім напрамку загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 23 ліпеня 1944 г. ганаровае найменне «Лунінецкія» нададзена шасці часцям 1‑га Беларускага фронту і аднаму злучэнню Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі.

Часці і злучэнне, якім нададзена ганаровае найменне «Лунінецкія»: 89‑ы (падпалкоўнік А. Д. Тараненка), 107‑ы (падпалкоўнік Ф. В. Смякалін), 111‑ы (падпалкоўнік I. П. Чарнавусенка) i 117‑ы (падпалкоўнік Ф. I. Вінакураў) стралковыя палкі; 239‑ы асобны лінейны батальён сувязі (маёр М. А. Кулагін); 73‑і ваенна-будаўнічы атрад (капітан А. У. Франчук); 2‑я брыгада рачных караблёў (капітан 2‑га рангу У. М. Міцін).

Войскам, якія вызвалялі Лунінец, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 10 ліпеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат.