pdf

ЛЮБАНЬ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:13:33

Дата змены: 12.11.2024 09:28:15


location Google location Yandex

Любань (помнік на месцы масавага расстрэлу)

ЛЮБАНЬ, горад

Помнік вызваліцелям у горадзе Любань.

ЛЮБАНЬ, горад

Помнік у гонар Перамогі ў горадзе Любань.

ЛЮБАНЬ, горад

Помнік Ф. Г. Конанавай у горадзе Любань.

ЛЮБАНЬ, горад

Помнік А. Ф. Брагіну ў горадзе Любань.

ЛЮБАНЬ, горад

Помнік А. М. Матросаву ў горадзе Любань.

ЛЮБАНЬ, горад

Мемарыяльная дошка партызанам у горадзе Любань.

Лю́бань

Горад, цэнтр Любанскага раёна Мінскай вобласці, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча (на лініі Баранавічы — Асіповічы); аўтадарогамі звязаны з гарадамі Жыткавічы і Слуцк, гарадскімі пасёлкамі Глуск і Чырвоная Слабада.

У 1938–1968 гг. гарадскі пасёлак.

З 1924 г. цэнтр раёна.

У 1939 г. у Любані было 3 048 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Любань акупіравана 28 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Любані і раёне загінулі 3 724 мірныя жыхары. Гітлераўцы стварылі ў Любані гета, пры ліквідацыі якога 4 снежня 1941 г. загубілі 852 чалавекі (па іншых звестках, 785 чалавек).

З восені 1941 г. частка тэрыторыі раёна ўваходзіла ў Акцябрска-Любанскую партызанскую зону.

У раёне дыслацыраваліся: Мінскі падпольны абкам КП(б)‌Б, Мінскі падпольны абкам ЛКСМБ, штаб Мінскага партызанскага злучэння; дзейнічалі падпольная камсамольска-маладзёжная група, Любанскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Любанскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 25‑я імя П. К. Панамарэнкі, партызанская брыгада 37‑я імя А. Я. Пархоменкі, партызанская брыгада 64‑я імя В. П. Чкалава, партызанская брыгада 121‑я імя А. Ф. Брагіна, партызанская брыгада 258‑я імя В. У. Куйбышава; выдаваліся падпольныя газеты «Звязда» [орган Мінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б], «Чырвоная змена» (орган Мінскага падпольнага абкама ЛКСМБ), «Кліч Радзімы» [орган Любанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б].

У ноч на 7 лістапада 1941 г. група партызанскіх атрадаў разграміла ў Любані варожы гарнізон (гл. Любанскі бой 1941 г.).

Любань вызвалена 30 чэрвеня 1944 г. воінамі 48‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр Г. М. Корчыкаў) 20‑га стралковага корпуса 28‑й арміі пры ўзаемадзеянні з 19‑й мотастралковай брыгадай 1‑га механізаванага корпуса конна-механізаванай групы 1‑га Беларускага фронту ў ходзе Мінскай аперацыі 1944 г.

У 1968 г. за актыўны ўдзел у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў Любанская раённая камсамольская арганізацыя ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

У Любані знаходзяцца:

  • магіла ахвяр фашызму, на якой пастаўлены помнік;

  • мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам;

  • помнік вызваліцелям;

  • помнік у гонар Перамогі;

  • помнік сакратару Мінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б А. Ф. Брагіну;

  • помнік падпольшчыцы Ф. Г. Конанавай;

  • помнік Герою Савецкага Саюза А. М. Матросаву;

  • мемарыяльная дошка партызанам.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2024 г. № 44 горад Любань узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».

Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам у горадзе Любань.
Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам у горадзе Любань.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў горадзе Любань.
Помнік на магіле ахвяр фашызму ў горадзе Любань.