pdf

ЛЮБЧА

Дата стварэння: 14.04.2023 11:13:46

Дата змены: 14.11.2024 08:53:17


location Google location Yandex

Любча (брацкая магіла)

ЛЮБЧА, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на плошчы Салабуціна ў гарадскім пасёлку Любча.

ЛЮБЧА, гарадскі пасёлак

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызана ў парку каля Любчанскага замка ў гарадскім пасёлку Любча.

ЛЮБЧА, гарадскі пасёлак

Помнік ахвярам фашызму ў гарадскім пасёлку Любча.

Лю́бча

Гарадскі пасёлак у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на р. Нёман. За 26 км на паўночны ўсход ад г. Навагрудак, за 177 км ад г. Гродна, за 149 км ад Мінска, 49 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня (на лініі Баранавічы — Ліда); аўтадарогамі звязаны з Навагрудкам і г. п. Карэлічы.

З 1940 г. гарадскі пасёлак.

У 1940–1956 гг. цэнтр Любчанскага pаёна.

У 1940 г. у Любчы было 2 475 жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

Любча акупіравана 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Любчы і раёне загінула 1 825 мірных жыхароў. Гітлераўцы стварылі ў Любчы гета, 375 вязняў якога расстралялі вясной 1942 г.; у чэрвені 1942 г. загубілі больш за 1,5 тыс. вязняў. У 1941–1942 гг. каля 600 яўрэяў з Любчы было расстраляна ў ваколіцах в. Малыя Вераб’евічы Любчанскага раёна; каля 500 чалавек было вывезена на працу ў Навагрудак, 150 чалавек — у в. Дварэц Дзятлаўскага раёна і загублена там. Пасёлак быў зруйнаваны.

У раёне дзейнічалі: Любчанскі падпольны райкам КП(б)‌Б і Любчанскі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (Баранавіцкай вобласці) і партызанская брыгада 1‑я Баранавіцкая, партызанскі атрад імя М. І. Кутузава (Баранавіцкай вобласці); выдавалася падпольная газета «Смерть фашизму», орган Любчанскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Любча вызвалена 8 ліпеня 1944 г. партызанамі брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага (камандзір К. Ф. Шашкін; гл. Любчанскія баі 1944 г.) і воінамі 69‑га стралковага корпуса (генерал-маёр М. М. Мультан) 49‑й арміі 2‑га Беларускага фронту ў ходзе Беластоцкай аперацыі 1944 г.

У Любчы знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан; магіла партызана М. С. Тумашыка; магілы ахвяр фашызму (на пахаваннях пастаўлены помнікі);

  • помнік ахвярам фашызму — загубленым яўрэям Любчы;

  • помнік падпольшчыцы і партызанцы Л. П. Сечцы;

  • мемарыяльная дошка ў гонар воінаў-вызваліцеляў.