pdf

ЛЯДСКІ БОЙ 1943 г.

Дата стварэння: 14.04.2023 11:14:17

Дата змены: 11.09.2024 14:55:54

Ля́дскі бой 1943 г.

Бой партызан атрада «Камсамол» партызанскай брыгады 1‑й Мінскай супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Ляды Смалявіцкага раёна 28 лютага 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Аперацыя па разгроме гарнізона ў Лядах падрыхтавана камандзірам партызанскага атрада «Камсамол» П. С. Вараб’ёвым. Партызанскія разведчыкі захапілі ў палон начальніка каравула лядскага гарнізона, які згадзіўся правесці партызан за паласу аховы.

У ноч на 28 лютага 1943 г. група разведчыкаў атрада пад камандаваннем А. Р. Шацкава зняла вартавых і акружыла каравульнае памяшканне. Другая група партызан на чале з камандзірам атрада П. С. Вараб’ёвым і камісарам П. А. Марозавым бясшумна пранікла ў казарму гітлераўцаў і захапіла ўсю зброю (8 ручных кулямётаў, 19 вінтовак, вялікую колькасць боепрыпасаў). Праз 30 хвілін супраціўленне ворага было задушана. У баі забіты 8 гітлераўцаў, 17 узяты ў палон; 2 партызаны паранены.