pdf
ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Брацкая магіла савецкіх воінаў у горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Арлоўская ў горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ, горад

Помнік на магіле ахвяр фашызму на вуліцы Заходняя ў горадзе Ляхавічы.

ЛЯХАВІЧЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:14:31

Дата змены: 16.09.2024 10:57:53


location Google location Yandex

Ляхавічы (брацкая магіла)


Ля́хавічы

Горад, цэнтр Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, на р. Ведзьма. За 226 км на паўночны ўсход ад г. Брэст, за 161 км ад Мінска. Чыгуначная станцыя (на лініі Баранавічы — Лунінец). Аўтадарогамі звязаны з гарадамі Баранавічы і Клецк.

У 1939 г. у Ляхавічах было 5,1 тыс. жыхароў.


У гады Вялікай Айчыннай вайны

У раёне Ляхавічаў 24–25 чэрвеня 1941 г. часці 55‑й стралковай дывізіі (палкоўнік Д. I. Іванюк) вялі баі з нямецкімі войскамі.

Ляхавічы акупіраваны 26 чэрвеня 1941 г. Ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе і раёне загінула 4 983 мірныя жыхары. У гета ў Ляхавічах было загублена 4 725 яўрэяў.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі: Ляхавіцкі падпольны райкам КП(б)‌Б і Ляхавіцкі падпольны райкам ЛКСМБ, партызанская брыгада 19‑я імя В. М. Молатава, партызанскі атрад імя С. М. Кірава (Баранавіцкай вобласці) і партызанскі атрад «Сокалы»; выдавалася падпольная газета «Совецкі патрыёт», орган Ляхавіцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

Ляхавічы вызвалены 5 ліпеня 1944 г. часцямі 54‑й гвардзейскай стралковай дывізіі (генерал-маёр М. М. Данілаў) 3‑га гвардзейскага стралковага корпуса 28‑й арміі і 19‑й механізаванай брыгады (палкоўнік У. В. Яршоў) 1‑га механізаванага корпуса конна-механізаванай групы 1‑га Беларускага фронту ў ходзе наступлення на баранавіцка-брэсцкім напрамку.

Гітлераўцы ператварылі горад у моцны пункт абароны і аказалі ўпартае супраціўленне. Савецкія войскі абышлі ворага з флангаў, прарвалі фашысцкую абарону, уварваліся ў горад і пасля цяжкіх баёў вызвалілі яго.

У Ляхавічах знаходзяцца:

  • брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан; савецкіх воінаў; магіла земляка-чырвонаармейца М. А. Жытко; магілы ахвяр фашызму — вязняў гета (на пахаваннях устаноўлены помнікі).