Дата стварэння: 05.05.2023 11:12:02
Дата змены: 04.09.2024 10:02:20
Белару́ская ра́да даве́ру пры Генера́льным камісарыя́це Белару́сі
Дарадчы орган пры генеральным камісары Беларусі на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі ў чэрвені — снежні 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Створана 27 чэрвеня 1943 г. у Мінску па ініцыятыве генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ з асоб, якія супрацоўнічалі з нямецка-фашысцкімі акупантамі.
У склад рады ўвайшлі: В. Л. Іваноўскі (старшыня, Мінск), Ю. А. Сабалеўскі (намеснік старшыні, г. Баранавічы), К. Гуло (Мінскі раён), С. Цытовіч (г. Слонім), У. Козел (г. Глыбокае), В. Трахімовіч (г. Барысаў), Ц. Горгенмагаймер (г. Ганцавічы), М. Яцкевіч (г. Ліда), Я. Душэўскі (г. Слуцк), Булат (г. Навагрудак), І. Галяк (г. Вілейка), Н. А. Абрамава, М. Ганько, К. Рабушка, А. Т. Калубовіч (усе — Мінск). Мела на мэце збор і апрацоўку прапаноў і пажаданняў акупацыйным уладам, удзел з дарадчым голасам у пасяджэннях Генеральнага камісарыята Беларусі.
Пераўтворана ў Беларускую цэнтральную раду ў снежні 1943 г.