pdf

«БОЛЬШЭВІК ПАЛЕССЯ»

Дата стварэння: 05.05.2023 11:13:28

Дата змены: 11.09.2024 14:18:04


«Большэві́к Пале́сся» («Бальшавік Палесся»)

Газета, заснавана ў снежні 1935 г. як орган Арганізацыйнага бюро ЦК КП(б)‌Б, Мазырскага райкама КП(б)‌Б і Арганізацыйнага камітэта ЦВК па арганізацыі Мазырскай акругі. Орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КП(б)‌Б, Палескага абласнога і Мазырскага гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных у перыяд з 30 мая да 1 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Палескага падпольнага абкама КП(б)‌Б і Мазырскага гаркама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. у Акцябрска-Любанскай партызанскай зоне. Нумары № 58–87 за 1943 г., № 1–2 за 1944 г. выдаваліся ў г. Мазыр. Вядома 80 (№ 10–87 за 1943; № 1–2 за 1944) нумароў за перыяд з 14 лютага 1943 г. да 5 студзеня 1944 г. на беларускай мове. Агульны тыраж 80 тыс. экзэмпляраў. Рэдактар А.‑Г. Л. Каплан.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У канцы лістапада 1952 г. назва змянілася на «Савецкае Палессе». Друкавалася як орган Палескага абкама і Мазырскага гаркама КПБ, абласнога i гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных. Выданне газеты спынена на № 8 за 12 студзеня 1954 г.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  3. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  4. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  5. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  6. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  7. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.

  8. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.