Дата стварэння: 05.05.2023 12:12:17
Дата змены: 23.08.2024 10:09:03
«Ста́лінскі шлях»
Газета, заснавана ў сакавіку 1935 г. як орган Багушэўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. Выходзіла да 19 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Багушэўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў 1943 г. Вядомы 2 нумары: № 1 за 5 кастрычніка і № 2 за 7 лістапада на рускай мове. Рэдактар Д. Г. Хвошч.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай да 26 ліпеня 1956 г., затым называлася «Чырвоны Кастрычнік». Друкавалася як орган Багушэўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Багушэўскага раёна.