МЕТОДЫКА ПАДАЧЫ ІНФАРМАЦЫІ

Распрацоўшчыкі сайта belarusenc.by пастараліся зрабіць так, каб інтэрнэт-старонкі былі максімальна простымі ў выкарыстанні, а іх структура лёгка прасочвалася і была зразумелай.

Галоўная старонка прадстаўлена некалькімі абласцямі і элементамі. Пры адкрыцці Галоўнай старонкі з’яўляецца акно са словамі прывітання.

Верхні блок прысутнічае пастаянна на кожнай старонцы і змяшчае спасылкі на ключавыя раздзелы і функцыі:


  1. ЛАГАТЫП. З’яўляецца спасылкай на Галоўную старонку.
  2. Меню выбару асноўных раздзелаў сайта: БЕЛАРУСЬ, ТЭМЫ, СЛОЎНІК, ПЕРСАНАЛІІ, ПРАЕКТЫ.
  3. Кнопкі выбару моўнай версіі сайта.
  4. Значок «Пошук». Актывуе радок Простага пошуку, пад якім таксама ёсць спасылка на Пашыраны пошук.
  5. Значок «ЗАКЛАДКА». Адкрывае старонку з закладкамі на артыкулы.
  6. Значок «версія для слабых зрокам».

Ніжні блок таксама пастаянна прысутнічае на кожнай старонцы і змяшчае звод усёй даведачнай інфармацыі па сайце. Тут прыводзяцца абавязковыя спасылкі на дзяржаўныя сайты, прававая інфармацыя і кантактныя даныя.

Слайдар. На галоўнай старонцы размешчаны 5 слайдаў, якія змяняюцца цыклічна кожныя 30 секунд. Яны прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь, маюць подпісы і суправаджаюцца цытатамі з паэмы «Беларусь» паэта Петруся Броўкі — першага галоўнага рэдактара Беларускай энцыклапедыі. Слайды можна гартаць наперад/назад або выбіраць па парадку. У верхняй частцы слайдара ёсць радок Простага пошуку, а таксама спасылка на старонку Пашыранага пошуку.

АСНОЎНЫ МАСІЎ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНЫХ АРТЫКУЛАЎ пастаянна папаўняецца, абнаўляецца і прапанаваны ў трох варыянтах:

  • на старонцы раздзела СЛОЎНІК прадстаўлена база артыкулаў цалкам;
  • на старонцы раздзела ТЭМЫ ўсе артыкулы ўпарадкаваны ў іерархічным меню па 10 напрамках з падтэмамі;
  • на старонцы раздзела ПЕРСАНАЛІІдаюцца толькі артыкулы пра выдатных асоб.

Масівы артыкулаў адлюстроўваюцца па прынцыпе алфавітнай двухступеньчатай фільтрацыі, якая звужае аб’ём выбаркі: 1-я ступень — літары алфавіта (ёсць таксама магчымасць бачыць усе артыкулы, націснуўшы на А‌∙‌∙‌∙‌Я ); 2-я ступень — усе спалучэнні першых дзвюх літар назвы (ёсць магчымасць адлюстраваць усе артыкулы на выбраную літару, націснуўшы на  ). Сартаванне элементаў выбаркі алфавітнае, пастаронкавае, па 15 элементаў на старонку. Назва артыкула даецца ў выбарках вялікімі літарамі і служыць далей загалоўкам старонкі з энцыклапедычным артыкулам. У большасці выпадкаў назвы артыкулаў прадстаўлены ў анатаваным выглядзе, г. зн. прысутнічае ўдакладняльная інфармацыя. У загалоўку старонкі артыкула анатацыя не выкарыстоўваецца.

У раздзеле БЕЛАРУСЬ дадзена комплексная інфармацыя аб нашай краіне.

У раздзеле ПРАЕКТЫ прадстаўлены іншыя работы ЦЭВ і партнёраў.


СТАРОНКА ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНАГА АРТЫКУЛА

Старонка энцыклапедычнага артыкула складаецца з чатырох абласцей: верхняга гарызантальнага радка — «хлебных крошак», і трох вертыкальных, злева направа — ілюстрацыйнай, цэнтральнай і Тлумачэнняў.

«Хлебныя крошкі» адлюстроўваюць поўны шлях артыкула ў іерархіі і дазваляюць перамясціцца на любую яе ступень, пазбягаючы ўваходу ў тэматычнае меню. Тым самым яны палягчаюць навігацыю па ўсіх энцыклапедычных артыкулах.

Цэнтральная вобласць складаецца з наступных частак (некаторыя элементы могуць адсутнічаць):

  1. Назва артыкула. Даецца вялікімі літарамі.
  2. Кожнае прозвішча ў радку «Аўтары» з’яўляецца спасылкай на паведамленне з кароткай біяграфіяй гэтага аўтара. Спіс аўтараў можна паглядзець цалкам па спасылцы Аўтары і рэцэнзенты ў «падвале» сайта. Элементы гэтага спіса падаюцца па прынцыпе алфавітнай фільтрацыі.
  3. Статус артыкула па даце стварэння і даце змянення.
  4. Геакропка. Складаецца з дзвюх спасылак на аб’ект у картаграфічных сэрвісах Google.Maps і Yandex.Maps. Мае адзін агульны подпіс.
  5. «Чорнае слова» — назва артыкула з націскам (пры неабходнасці змяшчаецца этымалагічная даведка да тэрмінаў, запазычаных з іншых моў). Калі «чорнае слова» мае некалькі значэнняў, то ўсе яны даюцца ў адным артыкуле з вылучэннем кожнага значэння.
  6. Уласна тэкст артыкула. Змяшчае выдзеленыя сінім колерам гіперспасылкі на іншыя артыкулы энцыклапедычнага масіву сайта. Калі артыкул яшчэ не гатовы, а яго назва ўжо задзейнічана ў выглядзе гіперспасылкі ў іншых артыкулах, то замест тэксту з’яўляецца паведамленне «Артыкул рыхтуецца». Артыкул вялікага аб’ёму з падзагалоўкамі можа мець інтэрактыўны змест, які дазваляе адразу ж перайсці ў патрэбны ўчастак тэксту.
  7. Спіс літаратуры з аўтаматычнай нумарацыяй.

У ілюстрацыйнай вобласці змешчаны фатаграфіі, малюнкі, картаграмы і інш. Усе аб’екты гэтай вобласці маюць подпісы. Ілюстрацыі з подпісамі могуць таксама прысутнічаць у цэнтральнай частцы старонкі і размяшчацца там самастойнымі блокамі. Па кліку на любую ілюстрацыю адкрываецца Галерэя, дзе можна праглядзець усе выявы бягучага артыкула ў павялічаным маштабе. Галерэя працуе па прынцыпе закальцаванасці, ёсць лінейка мініяцюр.

У вобласці Тлумачэнняў змяшчаецца спіс асобных тэрмінаў і паняццяў артыкула. Па кліку мышы на слова з гэтага спіса з’яўляецца акно з тэкстам. Загаловак «Тлумачэнні» служыць адначасова гіперспасылкай на старонку База тлумачэнняў, элементы якой падаюцца па прынцыпе алфавітнай двухступеньчатай фільтрацыі. Перайсці ў Базу тлумачэнняў можна таксама са старонак СЛОЎНІК, Пашыраны пошук і пункта падвала «База тлумачэнняў».

Над панеллю Тлумачэнняў размешчаны элементы «Дадаць у закладкі», «Спампаваць у PDF», «Падзяліцца ў месенджарах і сацсетках».


ІНСТРУМЕНТЫ ПОШУКУ

Просты пошук дазваляе шукаць як у загалоўках, так і ў тэкстах артыкулаў. Радок Простага пошуку працуе ў рэжыме «жывога пошуку». Пошукавы запыт уводзіцца ў адвольнай форме, у выніках пошуку прысутнічаюць усе словаформы пэўнага слова, якія існуюць у артыкулах. Выбарка даецца пастаронкава, па 15 элементаў на старонку, у выглядзе анатаваных загалоўкаў і фрагментаў тэксту артыкула з патрэбным словам.

Пашыраны пошук працуе толькі ў энцыклапедычным масіве. Ён прадугледжвае адбор вынікаў па тэматычнай прыналежнасці (канкрэтная тэма або ўсе тэмы адразу) і па дзвюх адначасовых умовах выбару: 1) вобласць пошуку «усюды»/«па персаналіях» і 2) участак пошуку «назвы артыкулаў»/«тэксты артыкулаў». Гэтыя ўмовы можна камбінаваць. Выбарка даецца пастаронкава ў выглядзе анатаваных загалоўкаў, па 20 элементаў на старонку.