Цэнтр энцыклапедычных выданняў (ЦЭВ) фарміруецца ў паўнавартасны рэдакцыйна-выдавецкі комплекс, здольны рыхтаваць матэрыялы для сайта Беларуская энцыклапедыя і выпускаць разнапланавыя выданні, у т. л. на папяровых носьбітах. Для працы ў ЦЭВ патрабуюцца спецыялісты з вышэйшай адукацыяй і веданнем у абавязковым парадку дзвюх дзяржаўных моў — беларускай і рускай, вітаецца веданне англійскай і інш.
Патрабуюцца: навуковыя рэдактары (спецыяльнасці: гісторыя, геаграфія, біялогія, мастацтвазнаўства, архітэктура, філалогія і інш.), карэктар, бібліёграф, спецыялісты па камп’ютарнай граматнасці і інш.
Просім дасылаць рэзюмэ на электронны адрас bel.encikl@kolas.basnet.by