Дата стварэння: 12.05.2023 11:22:37
Дата змены: 28.05.2025 12:03:57
Партыза́нскі атра́д Ле́льчыцкі
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Створаны ў ліпені 1941 г. Партызаны падрывалі масты, знішчалі тэлефонна-тэлеграфную сувязь ворага, вялі палітычную работу сярод насельніцтва. У ноч на 4 верасня каля Лельчыц правялі бой з нямецкімі войскамі. У верасні 1941 г. пасля баёў з карнікамі асноўная частка атрада выйшла за лінію фронту, частка асталася дзейнічаць у падполлі.
Камандзір П. Ц. Лішафаеў, камісар Я. Ш. Эрлах.