ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ С. M. БУДЗЁННАГА, Вілейскай вобласці
pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА ІМЯ С. М. БУДЗЁННАГА

Дата стварэння: 22.05.2023 10:21:34

Дата змены: 21.08.2025 11:36:48


Партыза́нская брыга́да імя́ С. М. Будзённага

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Куранецкага, Смаргонскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Вілейскай вобласці.

Створана 8 снежня 1943 на базе атрада імя С. М. Будзённага (арганізаваны ў чэрвені 1942 на базе груп В. А. Чаркасава і А. С. Азончыка, якія дзейнічалі з лета 1941, а таксама М. Д. Немава і А. Запявалава). Пры фарміраванні брыгады арганізаваны атрады «Патрыёт» (рэарганізаваны з групы А. С. Азончыка), імя В. М. Молатава, імя М. В. Фрунзэ, імя Емяльяна Пугачова.

Партызаны атрада ў 1942 г. на ўчастку Куранец — Усцінавічы разбурылі чыгуначнае палатно. У жніўні 1943 г. падарвалі вадакачкі на станцыях Ашмяны і Залессе. Група А. С. Азончыка падарвала 47 эшалонаў з жывой сілай і тэхнікай ворага. Аперацыю «Рэйкавая вайна» партызаны атрада, потым брыгады, праводзілі на чыгуначных участках Солы — Смаргонь (жнівень 1943), Будслаў — Параф’янава (чэрвень 1944). Да падыходу савецкіх войск сілы брыгады занялі і ўтрымлівалі станцыі Будслаў і Княгініна (Княгінін). Разам з Чырвонай арміяй удзельнічалі ў вызваленні в. Крывічы.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 2 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады імя С. М. Будзённага, «Патрыёт», імя Емяльяна Пугачова, імя М. В. Фрунзэ, імя В. М. Молатава, у якіх налічвалася 489 партызан.

Камандзір брыгады В. А. Чаркасаў, камісар Ц. Д. Харын, начальнік штаба М. Д. Немаў.

Камандзіру атрада «Патрыёт» А. С. Азончыку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.