pdf

СІНІ КАМЕНЬ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:39:26

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Сіні Камень, вёска, Гродзенскі раён


Сі́ні Ка́мень

Вёска на тэрыторыі Гродзенскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны ўсход ад в. Бандары Скідзельскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 87 чалавек.

У час карнай аперацыі 18 ліпеня (паводле іншых звестак у снежні 1943) гітлераўцы загубілі 87 жыхароў, у т. л. 19 дзяцей, і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны вёска не адрадзілася.

На магіле загубленых жыхароў у 1959 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1986.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  5. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гродненская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.