Дата стварэння: 17.08.2023 13:40:05
Дата змены: 27.02.2025 16:11:58
Блу́дзенскае камсамо́льска-маладзёжнае падпо́лле
Дзейнічала ў в. Блудзень (з 1964 — Першамайская) Бярозаўскага pаёна Брэсцкай вобласці з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Кіраўнікі: С. П. Руціч, У. К. Саўчук, В. М. Галенка. Летам 1943 г. у арганізацыі быў 21 чалавек.
Падпольшчыкі мелі радыёпрыёмнік, распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, лістоўкі, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, патроны, медыкаменты, звесткі разведкі, шылі маскіровачныя халаты. Уладкаваўшыся на работу на чыгуначную станцыю Бяроза-Картузская на лініі Баранавічы — Брэст, патрыёты толькі за 1943 г. вывелі са строю 15 паравозаў, падпалілі дэпо.
У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі загінулі: В. С. Барушка, М. С. Барушка, С. С. Барушка, М. С. Жуковіч, М. А. Колас. С. А. Колас, М. Р. Неліповіч, А. I. Hiпарка, В. I. Пейгановіч, М. А. Пейгановіч, А. В. Радкевіч, У. К. Саўчук, М. К. Хвядчэня. Іх імёны ўвекавечаны на мемарыяльнай дошцы, устаноўленай на будынку станцыі Бяроза-Картузская, якая знаходзіцца на тэрыторыі аграгарадка Першамайская.