НАРОДНЫЕ МСТИТЕЛИ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Бялыніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б Магілёўскай вобласці
pdf

«НАРОДНЫЕ МСТИТЕЛИ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:50:39

Дата змены: 11.09.2024 15:26:25


«Наро́дные мсти́тели»

Газета, заснавана ў 1932 г. пад назвай «Чырвоны калектывіст». З верасня 1938 г. называлася «Калектыўная праца», орган Бялыніцкага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 1 ліпеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Бялыніцкага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 13 нумароў (№ 1–8, 10–14) за перыяд з 25 сакавіка да 20 снежня 1943 г. на рускай мове. Нумары 1–3 газеты машынапісныя, іх тыраж складаў 100 экзэмпляраў. Рэдактары: С. М. Левянец, З. І. Чэркас (№ 11–14).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Перамога». З 1 мая 1962 г. мела назву «Зара камунізму». З 1965 г. друкавалася як орган Бялыніцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Зара над Друццю» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Бялыніцкі раённы выканаўчы камітэт і Бялыніцкі раённы Савет дэпутатаў.