Зу́ева
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3,5 км на захад ад в. Роўнае Мішневіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 77 чалавек.
У час карнай экспедыцыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 37 жыхароў і спалілі вёску (16 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».