pdf

ЗЯЛЁНЫ ГАЙ

Дата стварэння: 29.09.2023 10:33:19

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Зялёны Гай, вёска, Хойніцкі раён


Зялёны Гай

Вёска на тэрыторыі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Навасёлкі Судкоўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 121 чалавек.

У час карнай аперацыі ў чэрвені 1943 г. гітлераўцы (т. зв. баявая група Шымана) загубілі 102 жыхары, у т. л. 32 дзіцяці, і спалілі вёску (25 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1968 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».