Карамша́
Вёска на тэрыторыі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 7 км на поўнач ад в. Бабі Лес Жодзінскага сельсавета.
У час карнай аперацыі ў 1942 г. гітлераўцы загубілі 36 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1965 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».