pdf

ЛІТАВЕЦ

Дата стварэння: 29.09.2023 11:44:42

Дата змены: 11.09.2024 15:58:58


location Google location Yandex

Літавец, вёска, Дзяржынскі раён


ЛІТАВЕЦ, вёска, Дзяржынскі раён

Фрагменты мемарыяльнага комплексу «Літавец».

ЛІТАВЕЦ, вёска, Дзяржынскі раён

Фрагменты мемарыяльнага комплексу «Літавец».

ЛІТАВЕЦ, вёска, Дзяржынскі раён

Фрагменты мемарыяльнага комплексу «Літавец».

Літа́вец

Вёска на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 7 км на захад ад в. Радзіма (да 1964 — в. Самадураўшчына) Дабрынёўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 208 чалавек.

У час карнай аперацыі летам 1942 г. гітлераўцы загубілі 196 жыхароў, у т. л. 58 дзяцей, і спалілі вёску (42 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр нацызму ў 1956 г. пастаўлены помнік.

У 1986 г. на месцы спаленай вёскі пабудаваны мемарыяльны комплекс «Літавец» (адкрыты ў 1987; скульптар С. Гарбунова, архітэктары В. Яўсееў і В. Здасюк, мастацтвазнавец У. Пракапцоў, тэкст-прысвячэнне паэта Р. Барадуліна).

На лясной паляне пастаўлены ўязны знак, побач — бэлькі, узнятыя над зямлёй, якія сімвалізуюць рэшткі хаты, знішчанай акупантамі. На адной з бэлек — назва вёскі, на другой — надпіс, што расказвае аб трагедыі. Пракладзеная «вуліца» вядзе да цэнтра былой вёскі — цэнтральнага барэльефа, дзе паказана мірнае жыццё: стары пляце кошык, маці з хлопчыкам, які ўсміхаецца і робіць першыя крокі ў жыцці, на іх глядзяць дзеці, што ляжаць на печы. Побач — разбітыя вароты, фігуры гітлераўцаў. Уражанне, што вось-вось абарвецца жыццё мірнай вёскі. Каля спаленых дамоў пасаджаны дрэвы — сімвалы жыцця, але на адным з іх буслінае гняздо без птушак — напамінак аб трагічным лёсе вёскі.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».