ЗА РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Камітэта садзейнічання Чырвонай арміі
pdf

«ЗА РОДИНУ»

Дата стварэння: 02.11.2023 16:28:03

Дата змены: 11.09.2024 14:35:47


«За Ро́дину»

Газета, малафарматная, орган Камітэта садзейнічання Чырвонай арміі — адной з арганізацый Магілёўскага партыйна-камсамольскага падполля ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася з красавіка 1942 г. да сакавіка 1943 г. З восені 1942 г. выходзіла пад назвай «За Советскую Родину».

Газету друкавалі на пішучай машынцы настаўніца В. М. Карпінская і яе дачка камсамолка Т. Р. Карпінская. Было арганізавана размножванне нумароў на гектографе У. П. Шалютам, Д. I. Дзерваедавым. Вядома 25 нумароў газеты. Тыраж кожнага нумара складаў да 800 экзэмпляраў. Агульны тыраж — 10 тыс. экзэмпляраў. Тэксты артыкулаў i зваротаў пісалі кіраўнікі арганізацыі: К. Ю. Мэтэ, П. I. Крысевіч, А. П. Завусцінскі (Заўсцінскі). Газета распаўсюджвалася ў горадзе, пранікала ва ўстановы акупантаў, дастаўлялася падпольшчыкамі ў Магілёўскі, Шклоўскі, Бялыніцкі i Бярэзінскі раёны.