pdf

ПАРТЫЗАНСКІ АТРАД П. А. ДУДАЛЯ

Дата стварэння: 21.12.2023 10:36:09

Дата змены: 28.05.2025 12:03:57


Партыза́нскі атра́д П. А. Ду́даля

Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, Старобінскага раёна Мінскай вобласці, Жыткавіцкага і Акцябрскага раёнаў Палескай вобласці.

У снежні 1943 г. паводле ўказання Бабруйскага райкама КП(б)‌Б з Бабруйскага знішчальнага атрада, які дзейнічаў на вызваленай Чырвонай арміяй тэрыторыі, вылучана група (32 чалавекі) і накіравана ў варожы тыл.

У ліпені 1944 г. атрад (71 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй.

Камандзір П. А. Дудаль.