pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «РАЗГРОМ»

Дата стварэння: 28.12.2023 12:13:09

Дата змены: 02.06.2025 10:55:52


location Google location Yandex

Мемарыяльны комплекс у памяць партызан брыгады «Разгром»


ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «РАЗГРОМ»

Мемарыяльны комплекс у памяць партызан брыгады «Разгром» і падпольшчыкаў каля вёскі Стрыева Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «РАЗГРОМ»

Мемарыяльны комплекс у памяць партызан брыгады «Разгром» і падпольшчыкаў каля вёскі Стрыева Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Партыза́нская брыга́да «Разгро́м»

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Барысаўскага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці.

Створана ў кастрычніку 1942 г. па рашэнні міжраённага падпольнага камітэта КП(б)‌Б Мінскай зоны на базе асобных атрадаў «Разгром» (арганізаваны ў лютым 1942), «Камуніст», «Іскра» і «Сцяг» (арганізаваны ў маі 1942). У снежні 1942 г. атрад «Камуніст» перададзены партызанскай брыгадзе імя М. А. Шчорса Мінскай і Магілёўскай абласцей. У сакавіку 1943 г. сфарміраваны атрад «Радзіма», у чэрвені 1943 г. — атрад імя А. В. Суворава, у кастрычніку 1943 г. — «Мсцівец».

Партызаны 15 лютага 1943 г. разграмілі торфапрадпрыемства ў Смалявіцкім раёне. На ўчастку Жодзіна — Пліса 19 верасня 1943 г. і на ўчастку Смалявічы — Калодзішчы 20 чэрвеня 1944 г. падарвалі больш за 2 тыс. рэек. Разграмілі 14 мая 1944 г. варожыя гарнізоны ў вёсках Зарэчча і Пятровічы Смалявіцкага раёна, 28 мая 1944 г. — у в. Цешкаўка Барысаўскага раёна, 14 чэрвеня 1944 г. разграмілі чыгуначную станцыю Пліса. Вялі 21 чэрвеня 1944 г. бой з карнікамі ў Смалявіцкім раёне.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 2 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады «Разгром», «Іскра», «Сцяг», «Радзіма», «Мсцівец», імя А. В. Суворава, у якіх налічваўся 1 721 партызан.

Камандзіры брыгады: П. Ц. Клявакін, М. X. Балан; камісары: С. I. Лашук, С. А. Собалеў, А. В. Зямскоў, I. В. Лакціёнаў; начальнікі штаба: К. С. Сасункевіч, А. Ц. Кароткі, В. В. Дручкоў.

У гонар брыгады каля в. Стрыева Смалявіцкага pаёна ў 1982–1984 гг. створаны мемарыяльны комплекс «Разгром».