Дата стварэння: 15.02.2024 14:40:48
Дата змены: 28.05.2025 12:04:03
Партыза́нскі атра́д імя́ С. М. Кі́рава
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці. База ў в. Ардынка.
Створаны ў лютым 1942 г.
Партызаны вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў ворага. Першы бой правялі ў красавіку 1942 г. каля в. Дзеткавічы. Каля в. Дзераўная 13 лютага 1943 г. знішчылі 5 варожых аўтамашын, захапілі 5 кулямётаў, больш за 30 вінтовак, зрабілі напад на Антопальскі гарнізон.
Атрад (331 чалавек) злучыўся з Чырвонай арміяй 12 ліпеня 1944 г.; разам з вайскоўцамі партызаны правялі бой каля в. Старыя Пе́скі.
Камандзіры: П. Н. Паплаўскі (загінуў), С. Ц. Шыш; камісар Р. Я. Рэва; начальнікі штаба: С. Ц. Шыш, Р. Д. Алендар.