Дата стварэння: 04.03.2024 16:26:19
Дата змены: 28.05.2025 12:04:03
Партыза́нскі атра́д імя́ Р. І. Като́ўскага
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Маладзечанскага і Ільянскага раёнаў Вілейскай вобласці.
Створаны ў лістападзе 1943 г.
Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгуначных участках Маладзечна — Вілейка, Маладзечна — Краснае, на шашэйных дарогах, вялі баі з карнікамі. У чэрвені 1944 г. разграмілі гарнізон у в. Раёўка Маладзечанскага раёна.
Атрад (61 партызан) злучыўся з Чырвонай арміяй 28 чэрвеня 1944 г.
Камандзір М. С. Рудэнка; камісар Ю. А. Дзамашвілі; начальнікі штаба: У. I. Павушкін, A. I. Maрычаў.