КРАСНОЕ ЗНАМЯ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Шчучынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf

«КРАСНОЕ ЗНАМЯ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:13:07

Дата змены: 11.09.2024 15:26:25


КРАСНОЕ ЗНАМЯ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Шчучынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці

Газета «Красное знамя» — орган Шчучынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Кра́сное зна́мя»

Газета, заснавана ў 1939 г. пад назвай «Сцяг працы», орган Шчучынскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай вобласці (вядомы нумары за 11.4.1940 — 10.4.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Шчучынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядомы 61 нумар за перыяд з 26 чэрвеня 1943 г. да 5 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактар Г. Д. Шылаў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Чырвоны сцяг». З 1 мая 1962 г. мела назву «Савецкая вёска». З 1965 г. друкавалася як орган Шчучынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

З 1 студзеня 1992 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Дзянніца» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт і Шчучынскі раённы Савет дэпутатаў.