Дата стварэння: 15.03.2024 10:54:35
Дата змены: 28.05.2025 12:04:03
Партыза́нскі атра́д «Валянці́на Маёрава»
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай тэрыторыі Чэрыкаўскага, Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Крычаўскага і Краснапольскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Створаны ў ліпені 1942 г.
Партызаны вялі баі самастойна і разам з іншымі атрадамі. Разграмілі варожыя ўчасткі ў вёсках Гразівец і Дубравіца Клімавіцкага раёна, Вепрын Чэрыкаўскага раёна. У жніўні 1942 г. на чыгуначнай станцыі Міхеевічы падарвалі стрэлкі і 20 м чыгуначнага палатна. З партызанамі атрадаў «Чапай», «Алеся», групы «Качубея» 2 верасня 1942 г. пачалі рэйд з в. Дубравіца за лінію фронту.
Атрад (30 партызан) выйшаў у савецкі тыл 29 верасня 1942 г.
Камандзір П. I. Шмонін («Валянцін Маёраў»), камісар Я. Д. Траянаў.